Свет33

Зяленскі не стаў выбачацца за публічную звадку з Трампам і Вэнсам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выбачыўся за эмацыйную перапалку з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Авальным кабінеце, але ў інтэрв’ю Fox News заявіў, што ўпэўнены: іх адносіны яшчэ можна аднавіць.

Сустрэча Зяленскага з Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам у Белым доме ў пятніцу перарасла ў спрэчку на павышаных тонах, што стала сусветнай навіной. Украінскі лідар прыехаў у ЗША для перамоў з Трампам пасля таго, як амерыканскі кіраўнік заявіў, што мірныя перамовы аб завяршэнні вайны паміж Украінай і Расіяй знаходзяцца на фінальнай стадыі.

«Спадар прэзідэнт, ці лічыце вы, што вашы адносіны з Дональдам Трампам — прэзідэнтам Трампам — можна аднавіць пасля таго, што адбылося сёння?» — спытаў галоўны палітычны вядучы Fox News Брэт Баер.

«Так, вядома, бо гэта адносіны не толькі двух прэзідэнтаў. Гэта гістарычныя, моцныя адносіны паміж нашымі народамі, і таму я заўсёды пачынаю з падзякі вашаму народу ад нашага народу», — сказаў Зяленскі ў эксклюзіўным інтэрв’ю ў пятніцу ў эфіры праграмы Special Report.

«Безумоўна, я ўдзячны прэзідэнту і, вядома ж, Кангрэсу, але перадусім — вашым людзям. Ваш народ дапамог выратаваць наш народ… Мы вельмі хацелі мець гэтыя моцныя адносіны, і там, дзе гэта сапраўды важна, яны будуць заставацца моцнымі».

Адказваючы на пытанне пра перапалку, Зяленскі адзначыў, што «не ўпэўнены, што мы зрабілі нешта дрэннае», але прызнаў, што сітуацыя атрымалася «дрэннай для абодвух бакоў».

«Я проста хачу быць сумленным і хачу, каб нашы партнёры правільна разумелі сітуацыю, а таксама сам правільна разумець усё. Гэта пра тое, каб не страціць наша сяброўства», — дадаў украінскі лідар.

Каментары3

  • Уладзімір
    01.03.2025
    Зяленскі красаўчык, спачатку юлозіў па піяніне, а цяпер паюлозіў па вуснам трампону і вэнсу.
    Усё слушна зрабіў. Назваў белае белым, чорнае чорным. Тэрарыста - тэрарыстам і гд.
    Самае больш здзівіла як вэнс сказаў, што бачыў пра жахлівае становішча ва Украінн праз сторызы ў інсце. Блць, такі смешны чэл😅
  • М-да
    01.03.2025
    Уладзімір , если тебя веселят недоразвитые люди, то это о многом говорит.
  • Fipp
    01.03.2025
    Уладзімір , Так, Зяленскі дыпламат ад бога, а то што ён вайну прайграе , так гэта другаснае.

Цяпер чытаюць

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў2

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях1

«Для нас 8 сакавіка пачынаецца яшчэ летам». Гродзенцы проста ў сваёй хаце вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў8

Тэмпы прасоўвання Расіі ва Украіне трэці месяц падаюць2

«Лукашэнка прапанаваў Трампу набыць рэдказямельныя клубні». Найлепшыя твіты тыдня6

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі4

У Бабруйску нечакана для ўсіх падскочылі цэны на маршруткі

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам38

У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком11

Расіяне праводзяць антываенны марш у цэнтры Берліна з расійскімі трыкалорамі ФОТА16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў2

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць