Сярэднія выдаткі адной беларускай хатняй гаспадаркі складаюць 2446,6 рубля ў месяц. Такую выснову зрабіў Белстат па выніках выбарачнага абследавання беларускіх сем'яў па ўзроўні жыцця.

Па выніках IV квартала 2024 года амаль 70% выдаткаў беларускіх сем'яў — спажывецкія. На прадукты з гэтых выдаткаў сярэдняя сям'я траціць 36,9%, на нехарчовыя тавары — 37,7%, на аплату паслуг — 23%.
Што тычыцца даходаў, то рэальныя даступныя рэсурсы сярэдняй сям'і складалі напрыканцы мінулага года 2545,8 рубля ў месяц.
У тым ліку ў гарадах і паселішчах гарадскога тыпу — 2671,3 рубля, у сельскай мясцовасці — 2138,4 рубля ў месяц.
У Белстаце таксама адзначаюць, што ў мінулым годзе доля малазабяспечаных грамадзян, у якіх даступныя рэсурсы ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму, складала 3,4%. У гарадах такіх людзей 2,8%, а ў вёсцы — 5,5%.
Каментары