Да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне выпусцяць юбілейны медаль
У Беларусі выпусцяць юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі ад 28 лютага 2025 года № 80, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

Медаль вырабляецца з металу залацістага колеру.
На пярэднім баку — фігуры чырвонаармейцаў, якія ставяць савецкі сцяг над Рэйхстагам, лічбы «1945/2025», выява салюту, а таксама пяціканцовая зорка на фоне лаўра.
На адваротным баку — надпіс «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945», складзены ў лаўр, перавіты стужкай, а таксама ордэн Айчыннай вайны I ступені.
Прадугледжваецца, што гэтым медалём будуць узнагароджвацца ветэраны «Вялікай Айчыннай вайны», былыя вязні канцлагераў, турмаў і гета, а таксама «асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці».
Каментары