Самалёт з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім вылецеў з ЗША і трымае курс на Лондан, паводле FlightAware.

Пасадка борта чакаецца праз чатыры гадзіны ў аэрапорце Станстэд.
У Лондане прэзідэнт Украіны павінен узяць удзел у саміце краін ЕС, скліканым прэм'ерам Брытаніі Кірам Стармерам.
Учора ў Белым доме Уладзімір Зяленскі ўступіў у сварку з Дональдам Трампам і Дзі Джэй Вэнсам і пакінуў офіс прэзідэнта ЗША.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што кіраўнік Украіны павінен выбачыцца, Зяленскі сказаў, што выбачацца яму няма за што.
Дональд Трамп сказаў, што Зяленскі моцна пераацаніў свае магчымасці.
Каментары